Зварот дырэктара
Калектыў завода ганарыцца сваёй гісторыяй і прадукцыяй, і, перш за ўсё, яе якасцю і надзейнасцю
Станказавод «Чырвоны барацьбiт» - гэта цэлая вяха ў гісторыі айчыннага станкабудавання, адзін з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы флагман станкабудавання па вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання.
Летапіс завода налічвае шмат слаўных традыцый, якія сталі вынікам самаадданай працы ўсіх пакаленняў работнікаў.
Сёння завод мае добрую вытворчаю базу для вырабу самага разнастайнага высокадакладнага прэцызійнага абсталявання як універсальнага, так і спецыяльнага прызначэння.
Завадскія спецыялісты не прывыклі спыняцца на дасягнутым, а ідуць у нагу з часам, вядуць новыя распрацоўкі прадукцыі з улікам запытаў кожнага канкрэтнага спажыўца.
Паспяховае супрацоўніцтва з вядучымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, цесная інтэграцыя з машынабудаўнічымі галінамі Расійскай Федэрацыі і краін СНД дае магчымасць ствараць складаныя спецыяльныя станкі і паўаўтаматы, аналагаў якіх у Рэспубліцы Беларусь не выпускаецца.
Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва па стварэнню новых распрацовак высокапрадукцыйнага абсталявання.
ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбiт» працягвае развівацца, накіраваны на поспех і ўпэўнены ў сваім у будучыні.
